"Вясна" публікуе інфаграфіку з актуальнымі лічбамі пра палітвязняў.
- Па стане на 21 траўня 2026 года ў беларускіх месцах зняволення ўтрымліваецца 841 палітвязень. З іх 727 — мужчыны, 114 — жанчыны.
- З іх мінімум 60 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане фізічнага здароўя, 8 чалавек маюць інваліднасць, 26 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 9 чалавек з ментальнымі разладамі.
- У ліку палітзняволеных - 26 шматдзетных бацькоў. Сярод іх 6 жанчын. Ёсць сем’і, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі.
- Мінімум 17 замежных грамадзян знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.
Чацвер, 21 Май 2026
21 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасці з палітзняволенымі. СТАТЫСТЫКА
Гэтую дату выначыў Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў памяць пра палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі ў 2021 годзе. Сёння ў Беларусі як мінімум 841 чалавек застаецца за кратамі па палітычных матывах. За апошнія 5 гадоў мінімум 9 палітвязняў памерлі ў зняволенні.
Апублікавана ў
Палітвязьні