Паводле актывіста, падчас ператрусу нічога не забралі.
У Беларусі супраць Дзмітрыя Карняенкі распачата некалькі крымінальных спраў, на сайце МУС ён згаданы як удзельнік "экстрэмісцкіх фармаванняў" - праекта «Хрысціянская візія» і віцебскай ініцыятывы “Народный депутат”. Следчы камітэт наклаў арышт на віцебскую кватэру актывіста. Сілавікі ходзяць да яго родных у Беларусі “як на працу”, і не толькі з вобшукамі: у бацькі Дзмітрыя двойчы бралі генетычны матэрыял. Сёлета ў сакавіку на сайце Міністэрства юстыцыі РФ прозвішча Дзмітрыя Карняенкі з'явілася ў пераліку так званых “иноагентов“ - як удзельніка ініцыятывы «Христиане против войны».
21 траўня вобшукі былі масава праведзены ў сваякоў актывістаў і праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў замежжы. У тым ліку – у правааабаронцы ПЦ “Вясна” Уладзя Лабковіча.
Аляксей Шчаглоў
Субота, 23 Май 2026
Папярэдзілі, каб не ўдзельнічалі ў мерапрыемствах да Дня палітвязня
Стала вядома пра яшчэ адзін ператрус 21 траўня: спрацоўнікі КДБ прыходзілі да сваякоў віцебскага актывіста Дзмітрыя Карняенкі, які вымушана жыве ў эміграцыі. Пра прычыны ён сам напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: “Афіцыйна - з нагоды святкавання Дня Волі. Неафіцыйна — каб у гэты дзень не выходзілі на жалобныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню палітвязня”.
Апублікавана ў
Рознае