Пятніца, 21 Лістапад 2025

Экс-палітвязня Вячаслава Лазарава выклікаюць у віцебскую службу занятасці

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Журналісту-фрылансеру,  якога пасля вызвалення з калоніі 11 верасня прымусова вывезлі ў Літву, прапанавана неадкладна з'явіцца для пастаноўкі на ўлік, маючы пры сабе пашпарт, працоўную кніжку, дакументы аб адукацыі і даведку аб вызваленні.

Дзяржаўная машына працуе на халастых абаротах:  былога  палітзняволенага дэпартавалі з радзімы без аніякай даведкі пра тое, як ён апынуўся на свабодзе, без пашпарта і іншых дакументаў. Таксама які і астатніх вязняў беларускіх турмаў, якіх проста выкінулі за мяжу.

Падобным чынам - праз дасланыя на хатні адрас позвы - у канцы кастрычніка Вячаслава Лазарава выклікалі ў міліцыю, каб паставіць на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Беларускае заканадаўства не прадугледжвае прымусовага вывазу за мяжу па вызваленні, таму ўсе дзяржаўныя  структуры структуры дзейнічаюць паводле працоўных інструкцый. Але ў іх не апісаныя  выпадкі, калі людзей прымусова дэпартуюць пасля памілавання.

Андрэй Рагоза