Чацвер, 02 Красавік 2026

Ужо другі раз прызнаны "экстрэмісцкім" TikTok-акаўнт экс-палітзняволенай Наталлі Кукішавай

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

27 сакавіка адпаведнае рашэнне прыняў суд Крупскага раёна Мінскай вобласці. Мінулы раз гэты інтэрнэт-рэсурс быў прызнаны "экстрэмісцкім" сёлета ў лютым - па рашэнні суда Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Такім чынам, TikTok -акаўнт Natalia, які мае  больш за 20 тысяч падпісчыкаў, ужо двойчы ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Наталля Кукішава - ураджэнка Аршаншчыны. У 2021 г. яе затрымалі па падазрэнні ў абразе дзяржаўнага служачага ў каментарах, якія тычыліся “справы Зельцэра”. Але пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў СІЗА абвінавачанне Наталлі Кукішавай змянілі. У жніўні 2022 г. суд Оршы і Аршанскага раёна пакараў жанчыну двума гадамі калоніі за абразу Лукашэнкі. Яна адбыла гэты тэрмін, а пазней з'ехала ў ЗША.

За мяжой яна завяла акаўнт у TikTok, дзе распавядае пра жахлівыя ўмовы ўтрымання ў жаночай калоніі і разважае пра сучасную палітыку Беларусі.

Ксенія Лазарка