Дзейнасць мецэнатаў ва ўсе часы была паважанай, бо вядзецца пра ахвяраванне ўласных сродкаў на нейкую карысную справу. Але ў выпадку з Андрэем Сідаравым інфармацыі пра нейкія добрыя справы - нуль. Здавалася б за два гады “Мецэнат года” мусіў зрабіць нешта значнае, каб апраўдаць гэтае званне. Аднак ў афіцыйных СМІ ніякай інфармацыі пра гэта няма. Хаця па горадзе ходзяць чуткі, што менавіта Андрэй Сідараў падарыў Віцебску той самы флагшток вышынёй 69 метраў, усталяваны на адкрытай сёлета ў траўні Плошчы герба і сцяга.
Аб’ектыўную інфармацыю пра гэта чамусьці хаваюць. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін у шматлікіх інтэрв’ю пра кошт новай плошчы падкрэсліваў толькі гэтую акалічнасць - што флагшток дастаўся Віцебску бясплатна - дзякуючы мецэнату, імя і прозвішча якога ніколі не называлася.
Між тым пытанне з мецэнацтвам Андрэя Сідарава цікавае яшчэ тым, што ён - не проста дырэктар унітарнага прадпрыемства. Апрача гэтага, ен чалец Савета Рэспублікі, удзельнік Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансам. А значыць, як ніхто іншы мусіць разумець, у якіх фінансавых укладаннях Віцебск мае найбольшую патрэбу. І гэта яўна не Плошча герба і сцяга, створаная за бюджэтныя грошы...
Дарэчы, у адным з інтэрв’ю пасля ўганаравання званнем “Мецэнат года” першы раз Андрэй Сідараў даволі крытычна выказваўся пра беларускую сістэму адукацый - як пра адарваную ад рэальнай сістэмы эканомікі, пра састарэлыя навучальныя праграмы і кадравы склад навучальных установаў, пра тое, што ў Заходняй Еўропе яшчэ са школы навучаюць фінансавай граматнасці, у адрозненні ад Беларусі. Але ў апошнія гады такой смелай рыторыкі ад кіраўніка больш не чуваць.
Тым не менш, цяпер ён трывала ўвайшоў “у абойму” , і озныя ганаровыя званні Андрэй Сідараў атрымлівае ўжо не першае дзесяцігоддзе. Ён узнагароджаны значком «Отличный работник Белорусской железной дороги», «Чалавек года Віцебска — 2009» і “Чалавек года Віцебшчыны - 2019”, “Найлепшы кіраўнік года Віцебскай вобласці - 2021”.
Людміла Пухальская
Аўторак, 01 Ліпень 2025
Што падарыў Віцебску “мецэнат года” Андрэй Сідараў?
28 чэрвеня ў абласным цэнтры адбылося ўганараванне званнем “Віцябчанін года”. Традыцыйна яно адбываецца ў некалькіх намінацыях, і сярод іх - званне “Мецэнат года”. І ўжо другі год запар гэтае званне надаюць Андрэю Сідараву, дырэктару прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Витстройтехмаш». У гараджан пытанне: за якія заслугі ён атрымаў гэтае званне? Дарэчы, Андрэй Сідараў атрымаў яго ўжо трэці раз: упершыню яго назвалі самым выбітным мецэнатам у 2017 годзе.
Апублікавана ў
Рознае