Серада, 09 Верасень 2026

Дзяжурны настаўнік і два міліцыянты: як праходзіць “шмон” у віцебскіх школах

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Памятаеце віцебскую гіназію №1, дзе трэснула сцяна? Пасля гэтага будынак 1937-га года знеслі а на яго месцы пабудавалі новы гмах. Адразу – з “пунктам аховы” на ўваходзе, дзе сядзіць чалавек у міліцэйскай форм. Але гэтага аказалася мала: у адпаведнасці з распараджэннем уладаў, з 1 верасня непасрэдна перад заняткамі праводзяць асабісты догляд навучэнцаў. У сувязі з гэтым дзяцей просяць прыходзіць у школу мінімум на 15 хвілін раней, бо працэдура не вельмі хуткая.

Гімназістаў сустракаюць двое міліцыянтаў і дзяжурны настаўнік у якасці афіцыйнага прадстаўніка непоўнагадовага. Маўляў,  яго прысутнасць стварае “псіхалагічна бяспечную атмасферу”, асабліва для вучняў малодшых класаў. Так, даглядаюць усіх, незалежна ад узросту і нават ад таго, што гімназія №1 лічыцца элітнай навучальнай установай у Віцебску!

Вучань абавязаны асабіста расшпіліць пляцак або сумку, міліцыяны пасвецяць унутр ліхтарыкам і агледзяць змесціва. Калі нешта падасцца падазроным, папросяць вынуць рэчы для больш пільнага агляду. Як сцвярджае начальнік віцебскага абласнога упраўлення Дэпартамента аховы Сяргей Мурашкін,  агляд праводзіцца не татальна, а вябарачна, бо міліцыянты ведаюць, на каго з вучняў варта звярнуць асаблівую ўвагу. Паводле якіх крытэрыяў выяўляюць “нядобранадзейных”, не паведамляецца. Як сцвярджае прадстаўнік ведамства, пасля 1-га верасня ў віцебскіх школьнікаў было выяўлена некалькі вэйпаў і электронных цыгарэт.  

Святлана Гудкова