5 красавіка Камітэт паведаміў грамадзянскаму актывісту з Віцебску Мікалаю Качурцу аб тым, што яго паведамленне аб парушэнні правоў з боку беларускай дзяржавы прымальна для разгляду Камітэтам па сутнасці. "Ваша паведамленне лічыцца працэсуальна гатовым для прыняцця Камітэтам рашэння аб прымальнасці і па сутнасці" - напісаў у афіцыйным дакуменце кіраўнік Сектара дагавораў аб правах чалавека Ібрагім Салама. Гэта азначае, што ў вялікай верагоднасцю Мікалай зможа абараніць сябе ад самавольства ўлад.

У ліпені 2021 года Камітэт разгледзеўшы скаргу №2361/2014 жыхара Віцебска доктара Ігара Пастнова прыйшоў да высновы, што ў дачыненні да яго з боку беларускай дзяржавы было дапушчана парушэнне грамадзянскіх і палітычных правоў.

18 кастрычніка 2021 году Камітэт разгледзеў паведамленне № 2708/2015 атрыманае ад віцябляніна Пятра Берлінава, і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава з'яўляецца парушальнікам ягонага права на асабістую недатыкальнасць, а таксама права на свабоднае выказванне свайго меркавання і на ўдзел у мірных сходах.

Прадстаўнікі палітзняволенага экс-прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, якога асудзілі да 14 гадоў калоніі, ад яго імя накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека індывідуальнае паведамленне. У хуткім часе, паведамленне атрымае рэгістрацыйны нумар і Камітэт пачне ліставанне с дзяржаўнымі органамі Беларусі. Палітвязень Бабарыка  віну не прызнаў і  адбывае паказанне ў ПК №1 Наваполацка.

15 студзеня 2020 года пастановай суду Чыгуначнага раёну Віцебску Алег Паўлаў быў прызнаны вінаватым у парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення пікетавання і таму падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа ў памеры 675 рублёў. Цяпер грамадзянскі актывіст дамагаецца праз КПЧ, каб на міжнародным узроўні было прызнанае парушаным ягонае права на свабоду слова і на ўдзел у мірных сходах.