«Камітэт ізноў заяўляе, што дзяржаве-удзельніку трэба перагледзець сваё заканадаўства,... у прыватнасьці рашэньне № 881 Віцебскага гарадзкога раённага камітэту,... з мэтай спрыяньня поўнаму ажыцьцяўленьню ў дзяржаве-удзельніку правоў, замацаваных у артыкулах 19 і 21 Пакту», – гаворыцца ў надоечы апублікаваных чарговых меркаваньнях Камітэту ААН па правох чалавека (КПЧ), прынятых ім датычна скаргаў праваабаронцы Паўла Левінава.

Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы.

Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч накіравалі зварот у КПЧ. Яны просяць камітэт ААН прызнаць Рэспубліку Беларусь парушальніцай артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.

Тамара Рыжова просіць Камітэт ААН па правох чалавека разгледзець зварот у тэрміновым парадку. Бо, як яна сьцьвярджае, існуе рэальная пагроза для жыцьця і здароўя яе сына, які знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі, а ўсе прававыя магчымасьці абскарджаньня судовага рашэньня па крымінальнай справе ўнутры краіны вычарпаныя.

Камітэт ААН па правох чалавека палічыў, што беларуская дзяржава забаронай на правядзеньне пікету парушыла правы Валера Місьнікава на распаўсюджваньне ўсялякага кшталту інфармацыі і ідэяў. Згодна з рашэньнем Камітэту, Беларусь павінна перагледзець сваё заканадаўства і выплаціць віцебскаму праваабаронцу кампэнсацыю.