Праваліўся ідэалагічны праект расонскай “раёнкі”
У красавіку 2023 года на сайце газеты “Голас Расоншчыны” быў распачаты праект “Слово офицера”. Ен быў прэзентаваны як так званая «дыялогавая пляцоўка», але не для дыялогу з чытачамі, а для маналогаў чатырох жыхароў рэгіёну, былых вайскоўцаў і міліцыянтаў у адстаўцы. Яны выказваліся на палітычныя тэмы, усхваляючы кіраўніцтва Беларусі і Расіі і ганячы жыццё ў найбліжэйшых еўрапейскіх краінах.
У Браслаўскім раёне адкрылі сквер “Памяці войн”
Менавіта так – не “Памяці загінулых”, а менавіта “Памяці войн”- назвалі новы сквер у Друі. Яшчэ адна асаблівасць новага аб’екта ў тым, што гэта сквер без дрэваў. Дакладней, некалькі дрэваў ужо даўно раслі калі брацкай магілы загінулых пры вызваленні Друі падчас Другой Сусветнай вайны. Але цяпер гэтае месца вырашылі называць скверам, паставіўшы вакол некалькі інфармацыйных стэндаў.
Пагулялі за кошт штрафаў
Лёзненская міліцыя зладзіла “салодкі стол” для сваіх падшэфных - выхаванцаў з вайскова-патрыятычнага клуба “Штурм”. Але не на ўласна заробленыя грошы а за кошт штрафаў, прысуджаных жыхарам раёна за абразу міліцыянтаў падчас выканання службовых абавязкаў.
У Оршы заснавалі яшчэ адзін вайскова-патрыятычны клуб.
Клуб "Праметэй" будзе дзейнічаць пры аршанскім каледжы харчавання, дзе ў асноўным рыхтуюць кадры для мясцовага мясакамбіната. Яго стварылі пры садзеянні Дзяржаўнага камітэты судовых экспертыз. Удзельнікі клуба - 18 першакурснікаў.
Суды Полацка і Наваполацка зноў прызналі інтэрнэт-рэсурсы “экстрэмісцкімі”
Гэта чарговы раз было зроблена на запыт мясцовых пракуратур, якія на сталай аснове займаюцца маніторынгам інтэрнэту. Суды не спрачаюцца: прызнаюць, што “экстрэмізм” там заўважылі слушна.