Тэлерадыёкампанія «Віцебск» выказала праграму пра «экстрэмізм у інтэрнэце»
Галоўная мэта стваральнікаў – паказаць, як раскайваюцца тыя, хто быў аштрафаваны або асуджаны да арыштаў за рэпосты з «экстрэмісцкіх інфармацыйных рэсурсаў». І як яны ўдзячныя адміністрацыям прадпрыемстваў за тое, што іх не звольнілі з працы. Праўда, і фактаў звальненняў па палітычных прычынах удзельнікі перадачы «На кантролі ўлады. Аб'ектыўна» таксама не хваваюць. А яшчэ гэтая перадача – рэверанс у бок пракурораў, сілавікоў і ідэолагаў, якія імкнуцца праводзіць прафілактыку «экстрэмізму ў сацыяльных сетках».
Падлеткам з Глыбокага далі ў рукі аўтаматы Калашнікава і вучылі штурмаваць акопы і памяшканні
Выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Паўночны», які прыпісаны да вайсковай часці 5524, якая абслугоўвае глыбоцкую турму, удзельнічалі ў ваенна-палявых зборах. Пра гэта піша сайт мясцовай раёнкі «Веснік Глыбоччыны». На гэты раз падлеткі ўдасканальвалі свае навыкі па розных кірунках на базе вайсковай часці 5530.
Пра 100-годдзе Васіля Быкава ў Віцебску – мінімум інфармацыі
Народны пісьменнік нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёна. І толькі там, у аддаленай вёсачцы, дзе засталося усяго з дзясятак жыхароў, да 100-гадовага юбілея Васіля Быкава ладзіцца святочная імпрэза. У Бычках ёсць музей Васіля Быкава, які ў дзень ягоных народзінаў заўсёды прымае вялікую колькасць гасцей.
Жыхарам дома па вуліцы Зялёнай у Паставах уключаць святло даводзіцца вудай
Праблема жыхароў шматкватэрнага дома №11 па вуліцы Зялёнай у Паставах палягае ў тым, што ў іх доме поўны каналізацыйных стокаў і адкідаў падвал. Іх узровень дасягае 15-20 сантыметраў. Там плаваюць бутэлькі, кавалкі гнілых дошак і шмат іншага смецця. Людзі не вытрымліваюць гэтага ўсяго і нядаўна нават вырашылі паскардзіцца на такую сітуацыю ў мясцовую раёнку.
Віцебск - «город-хлам»? Жыхарам не падабаецца, як упрыгожваюць абласны цэнтр да будучых імпрэзаў
Віцебскія ўлады распавядаюць ў дзяржаўных СМІ, што ўсе аб'екты, якія збіраліся рэканструяваць да ХІ Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, гатовыя на 98%. Форум мае адбыцца 26-28 чэрвеня, і ў яго межах збіраюцца адзначыць і 1050-годдзе Віцебска. Не кожны гараджанін трапіць унутр, каб ацаніць, прыкладам, рэканструкцыю гатэля «Віцебск», але кожны мінак заўважае, што вынікам рэканструкцыі стала знішчэнне бярозавай алейкі каля гэтага аб'екта. Людзі заўважаюць і іншыя сумныя пераўтварэнні, якія ў апошнія месяцы напаткалі горад.