Структура з няяснымі задачамі і невыразнымі паўнамоцтвамі правяла першае пасяджэнне. Тэмай было заяўлена «фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі насельніцтва Аршанскага раёна па пытаннях патрыятызму і захавання  гістарычнай памяці». На першую сустрэчу запрасілі старшыняў Віцебскага аблвыканкама і Аршанскага райвыканкама, прадстаўнікоў праўладных грамадскіх арганізацый, а таксама «неабыякавых жыхароў раёна». Колькі такіх было, і хто персанальна трапіў у гэтую катэгорыю, застаецца загадкай.

На канец 2023-га ў Віцебскім рэгіёне працавала 5682 урача-спецыяліста (26,8% мужчыны і 73,2% жанчыны) і 14902 сярэдніх медыцынскіх работнікаў (4,0% мужчыны і 96,0% жанчыны). Аднак на 1 лютага 2024 г. у вобласці было адкрыта 646 вакансій для лекараў-спецыялістаў, г.зн. недахоп медыкаў з вышэйшай адукацыяй адстае ад неабходнай колькасці не менш як на 10%.

З пачатку бягучага года ў межах Віцебскай вобласці, работнікі міліцыі выявілі больш за дзе сотні парушэнняў міграцыйнага заканадаўства. У адносінах да замежных грамадзян, якія парушылі закон, улады прынялі адміністрацыйныя і крымінальныя меры пакарання. 

Нядаўнія праблемы на беларуска-літоўскай мяжы сталі тэмай для аўтарскага блогу журналісткі абласной газеты «Витебские вести» Алены Сыс. У сваім праекце «Другими словами» яна абурылася забаронай на ўвоз у Літву расійскай і беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама патрабаваннем літоўскіх памежнікаў не ўвозіць на тэрыторыю краіны беларускія харчовыя прадукты. Прыкры інцыдэнт вычарпаны – прадукты для асабістага карытанне ўвозіць больш не забараняюць, але журналістка працягвае абурацца.

Прадстаўнікі аддзялення па Віцебскай вобласці Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў правялі апытанне 340 жыхароў Гарадка. Апытанне прайшло са значным гендэрным перакосам. У ім прынялі ўдзел 289 (85%) жанчын і 51 (15%) мужчын. Узрост рэспандэнтаў: 43% з іх ад 30 да 44 гадоў, 33% - ад 45 да 50. Яны занятыя яны ў розных сферах, былі ў тым ліку і непрацуючыя, але каля паловы - гэта прадстаўнікі сістэм аховы здароўя і адукацыі.