Алёна Коласава – выпускніца журфака БДУ, і ў прафесіі працуе ўсяго 5 гадоў. Дарэчы, з яе сыходам абласной газеце паменшала на аднаго супрацоўніка. Як мы пісалі, выданне перажывае кадравы крызіс: там няма нават галоўнага рэдактара – месца вакантнае. У рэдакцыі шукаюць работнікаў і на журналісцкія пасады, бо цяпер там працуюць нават даўнія пенсіянеры.
З якой прычыны ў лёзненскай газеце “Сцяг перамогі” змяніўся рэдактар, чытачам не патлумачылі. Былая рэдактарка Алена Ратнёва, па сумяшчальніцтву дэпутатка райсавета 29-га склікання, шмат гадоў працавала ў належным ідэалагічным рэчышчы і ніякіх пратэстных настрояў або вялікай колькасці крытычных матэрыялаў падчас яе кіраўніцтва заўважана не было.
Ягор Пяткевіч
Аўторак, 18 Лістапад 2025
У лёзненскай газеце – новая рэдактарка
Дагэтуль Алёна Коласава працавала рэгіянальным карэспандэнтам у абласной газеце “Витебские вести», асвятляючы падзеі Лёзненшчыны. У асноўным гэта былі рэпартажы з афіцыйных мерапрыемстваў. Зрэшты, нешматлікія матэрыялы іншай тэматыкі таксама былі напісаны з “правільнай” ідэалагічнай пазіцыі. 18 лістапада новая рэдактарка прывітала чытачоў “раёнкі” словамі пра “огромное желание принести пользу и вывести издание на новый уровень”. І адразу ж падзякавала за аказаны давер уладам, згадаўшы “о поддержке... от коллектива редакции и райисполкома”.
Апублікавана ў
Дзяржава