14 сакавіка ў  пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, дадалі  імя і прозвішча  аршанца Андрэя Фалькова. З дадзеных у гэтым спісе  вядома, што суд Заводскага раёна Мінска прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса  (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Па гэтым артыкуле, як правіла, судзяць удзельнікаў пратэстаў 2020 года, і Андрэй Фалькоў, падобна,  браў удзел у акцыях пратэсту ў сталіцы.

Аўторак, 11 Сакавік 2025

“Адно окно” для ўцекачоў

Адбылася рабочая сустрэча прадстаўніка Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Эрола Ардуча з кіраўніцтвам вобласці, кіраўнікамі абласных службаў і абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.Чыноўнікі папрасілі дапамогі.

Справа “не столько в отсуствии времени”, патлумачыў Аляксандр Субоцін  ў інтэрв’ю “вядомым віцебскім блогерам” - як пра яго  пісалі ў дзяржаўных СМІ. Ен непакоіцца, што яго словы, прачытаныя ў інтэрнэце “особенно подготовленными людьми”, будуць  “вывернуты наизанку”. Але старшыня райвыканкаму разумее, што ў наш час “калі цябе няма ў інтэрнэце, то цябе няма ўвогуле”. Таму, пэўна, і пагадзіўся на інтэрв’ю з суразмоўцамі,  пра якіх - асобная размова.

”Притча во всеязыцех” - так  назваў гісторыю будаўніцтва лазнева-аздараўленчым комплексе па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Гэты аб’ект будуюць  ужо 14-ты год. Паводле апошніх абяцанняў гарадскіх уладаў, ён мусіў быць адчынены ў першым квартале 2025 года. Але чакаць адкрыцця і зараз не выпадае.

Ушацкі райвыканкам запрасіў землякоў выказаць меркаванне пра адвядзенне тэрыторыі пад новыя могілкі. Пра гэта напісала раённая газета, праўда, без асаблівых уладкладненняў наконт захавання інтарэсаў грамадзян у гэтым пытанні. На афіцыйныя сайце райвыканкама ніякай інфармацыі ўвогуле пра гэта няма.