Нагадаем: сёлета 30 сакавіка дзяржаўныя СМІ абвясцілі, што Оршу ( і Баранавічы) вылучылі на прысваенне ганаровага звання «Горад працоўнай славы.1941-1945» ў межах праекта СНД да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Званне дагэтуль не надалі, а памяны знак -стэлу – з гэтай нагоды ўжо ствараюць. Ды як!

На тое, каб падаць заяўку, у ахвотных узяць удзел у конкурсе ёсць усяго два з паловай тыдні. А вось пажаданняў да аўтараў ад мясцовых уладаў – цэлы спіс. Ёсць і пытанне з фінансаваннем, бо пакуль аршанцам агучылі вельмі невялікую суму за гэты памятны знак – усяго 35 тысяч рублёў. І яшчэ адно пытанне: гэта будзе помнік ліквідатару ці  працаўніку пажарнай службы. Разбіраемся ў дэталях.

Ва ўпраўленні унутраных справаў Аршанскага райвыканкама пахваліліся “новай формай работы з катэгорыяй  падуліковых гамадзян” – з тымі, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Сутнасць "наватарства" – у прымусовым прыцягненні да бясплатнай працы  па ўборцы горада.

Гэты дакумент - справаздача абласной пракуратуры старшыні Віцебскага аблвыканкама і памочніку прэзідэнта па Віцебскай вобласці пра стан злачыннасці за першую палову 2025 г. Паводле яго, на першы погляд зафіксавана станоўчая тэндэнцыя:  колькасць  зарэгістраваных злачынстваў знізілася амаль на 9%. Але прыведзеныя ў дакуменце  лічбы сведчаць пра тое, што па некаторых накірунках злачыннасць вырасла, прычым у разы.

27 жніўня Віцебская грамадская назіральная камісія наведала дзве папраўчыя калоніі – ПК №1 і Наваполацку і ПК-3 у Віцебску, больш вядомую пад мясцовым назовам “Віцьба-3”. Па выніках было заяўлена, што “умовы ўтрымання, харчавання, лячэння, арганізацыі вольнага часу  і навучання адпавядаюць патрабаванням, якія мае сістэма выканання пакаранняў”.