Былую выхавацельку дзіцячага сада абвясцілі “экстрэмісткай”
Аксане Марынінай з Мінска праз 10 дзён споўніцца 59 гадоў. Сёння яе імя і прозвішча з’явілася на сайце МУС у пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле інфармацыі на сайце ведамства, суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч.1 арт.368 КК РБ – за абразу Аляксандра Лукашэнкі і паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ – за удзел у “дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Выглядае, што Аксану Марыніну асудзілі да “хатняй хіміі”.
Жыхару Сянна кіраўніцтва пагражала пакараннем за адмову выходзіць на суботнік
Пра гэты выпадак ён распавёў прававому інспектару абласной Федэрацыі прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі спорту і турызму падчас прыёму 24 верасня. Пытанне пра суботнікі – невыпадковае. Бо менавіта ў Сенненскім раёне суботнікі абвяшчаюць часцей, чым у іншых рэгіёнах вобласці.
Для аршанскіх падлеткаў правялі стрым са зняволенымі віцебскай калоніі
Відэаканферэнцыя была арганізавана аршанскім раённым аддзелам адукацыі для старшакласнікаў 9-ці аршанскіх школ. 174 вучні сядзелі перад маніторамі ў сваіх навучальных установах і глядзелі на быт зняволеных.
Змяншэнне колькасці працаўнікоў, састарэлыя інвестыцыйныя праекты, правалы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы
Belarus Monitoring Center BELPOL прадэманстраваў ліст Віцебскага абласнога Дзяржкантроля, дзе пералічаны хібы рэалізацыі праграмы развіцця рэгіёнаў вобласці на 2026-1030гг. З пералічаных фактаў вынікае, што справаздачы кіраўніцтва Віцебшчыны пра поспехі ў эканоміцы і сельскай гаспадарцы “відавочныя” у такой самай ступені, як паказнік “сярэдняй тэмпературы па бальніцы”.
У Віцебску - новы кіраўнік абласной міліцыі. Гэта Аляксандр Купчэня, пераведзены з Мінска
Менавіта Аляксандр Купчэня у снежні 2020 года афіцыйна заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» аб стварэнні ў МУС адзінай рэспубліканскай базы даных аб усіх грамадзянах, якія былі затрыманыя або ідэнтыфікаваныя па відэаматэрыялах падчас «несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», для далейшага выкарыстання сілавікамі ў працы (так званая "база "Беспорядки").