У мінулым месяцы жыхары аграгарадка Гаршчэўшчына Талачынскага раёна запісалі відазварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай не зачыняць  дзіцячы садок і не пераводзіць дзяцей у памяшканне  школы ў суседнім аграгарадку. Гэтую гісторыю Лукашэнка сам узгадаў 26 жніўня падчас нарады па пытаннях гандлёвага абслугоўвання ў сельскай мясцовасці. Ен заявіў, што сацыяльна значныя аб’екты ў весках, нават бесперспектыўных, нельга зачыняць толькі таму, што яны нерэнтабельныя. І сам такім чынам перакрэсліў уласную палітыку “аптымізацыі” гандлю і школьнай адукацыі. Дзяржаўныя чыноўнікі, якія праводзілі палітыку ў тым самым рэчышчы, аказаліся, мякка кажучы, азадачанымі.

”Дабрачынную акцыю” правёў Полацкі РАУС. Яна праводзілася  з мэтаю “ сацыялізацыі раней судзімых асоб і правядзенню мерапрыемстваў, накіраваных на ўключэнне асоб, якія маюць судзімасць, у грамадскае жыццё і працоўную дзейнасць”. “Клопат” міліцыі пра падпарадкаваных ёй людзей відавочны - ім нават не выдалі рукавіцы.

На сайце «БелЮрЗабеспячэння» з’явіліся  абвесткі  пра продаж з аўкцыёну дзвюх доляў у садовым доміку ў СТ «Хімік-1» каля  Наваполацка.  Поводле іх, адна палова  пабудовы належыць актывісту Андрэю Зуеву, другая - ягонай жонцы Таццяне. Летась  Андрэй Зуеў быў асуджаны да 7 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму  і да вялікіх матэрыяльных выплат. Зараз ён жыве ў вымушанай эміграцыі.

У іх ліку - віцяблянін-"афганец" Андрэй Матусенка, узнагароджаны мелдалём "За баявыя заслугі". Па рашэнні Віцебскага абласнога суда 56-гадовы Андрэй Матусенка  прызнаны вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (часткі  1 і 2 арт. 361-4 ККРБ). Паводле звестак на сайце ведамства, ен "адбывае пакаранне".

У Віцебскай абласной пракуратуры прааналізавалі скаргі, якія паступілі ад грамадзян за першыя 6 месяцаў гэтага года. Паводле падлікаў, агулам паступіла амаль 2, 5 тысячы зваротаў. З іх 42% - не тычацца дзейнасці пракуратуры. Гэта скаргі на дзеянні міліцыі, следчы камітэт, бяздзеянне мясцовых уладаў і  адказных службаў. Звароты да пракурораў у ведамстве лічаць “паказнікам даверу” і не разглядаюць іх як індыкатар незадавальнення грмамадзянамі працай дзяржаўных органаў.