Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкімі” яшчэ 6 інтэрнэт-рэсурсаў
Усяго суды Віцебска менш чым за тыдзень пастанавілі лічыць “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” 8 інтэрнэт-рэсурсаў. Прычым ніводзін з іх не мае дачынення ні да абласнога цэнтра, ні да ўсёй Віцебскай вобласці.
Віцебскія суды зноў шчыруюць
За апошнія два дні “экстрэмісцкімі” прызнаны яшчэ некалькі інтэрнэт-выданняў. Да Віцебскай вобласці яны дачынення не маюць, але раённыя пракуратуры зноў дэманструюць звышпільнасць, вышуквыючы на прасцягах Інтэрнэту хоць якую “крамолу”. Суды традыцыйна пагаджаюцца з пракурорскімі работнікамі. Гэтым разам "адзначыўся" суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. "Выкрываннем экстрэмізму" там займаліся два працоўныя дні запар.
Суды Віцебшчыны зноў заняліся прызнаннем “экстрэмізму”
Пасля нядоўгага перапынку ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў чарговы раз уключылі інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя “экстрэмісцкімі” судамі нашага рэгіёну. Відавочна, што бальшыня гэтых рэсурсаў не мае ніякага дачынення да Віцебшчыны і з’явіліся ў спісе, “дзякуючы” маніторынгу Інтэрнэта супрацоўнікамі мясцовых пракуратур. Менавіта пракурорскія работнікі займаюцца пошукам "экстрэмізму" і перадаюць такія справы ў суд. Як правіла, рэкамендацыі пракуратуры мясцовыя суды падтрымліваюць безадмоўна.
Яшчэ дваіх жыхароў Віцебшчыны запісалі ў “экстрэмісты”
18 ліпеня на сайце МУС абнавілі спіс асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. У яго ўключылі палачаніна Віктара Іваньковіча і віцябляніна Рамана Канцавога. Вось што пра іх вядома.
На Талачыншчыне зачыняюць чарговы дзіцячы садок. Незадаволеныя бацькі запісалі відэазварот да Лукашэнкі
Жыхары аграгарадка Гаршчэўшчына просяць не зачыняць дзіцячы садок. Мяркуючы па кадрах з відэазвароту ў ТikТok, гэты дыхтоўны двухпавярховы цагляны будынак, дзе, як сцвярджаюць бацькі, ёсць і прасторныя гульнявыя пакоі, і спартовая, і актавая залы. Алле сад хочуць закрыць, а малых прапануюць вазіць за 18 км у школу ў Абольцах, дзе для дашкольнікаў выдзелена ўсяго два пакоі. Дарэчы, у саміх Абольцах - усяго трое дзяцей дашкольнага ўзросту. А пераводзіць туды збіраюцца 11 маленькіх жыхароў Гаршчэўшчыны.