Панядзелак, 08 Чэрвень 2026

У Віцебску з'явіліся бігборды з папярэджаннем пра крымінальную адказнасць за данаты "экстрэмістам"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Папярэджанні пра адказнасць па арт.361-2 КК РБ (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) вывесілі там, дзе можна прыстрашыць найбольшую колькасць мясцовых жыхароў - у цэнтральнай частцы Віцебску і каля вышэйшых навучальных установаў.

Размяшчэнне такіх бігбордаў  накіравана на стварэнне атмасферы страху.  Грамадзян пазбаўляюць права падтрымліваць незалежныя медыя, праваабарончыя арганізацыі або гуманітарныя ініцыятывы, якія ўлады адвольна прызналі «экстрэмісцкімі». Людзі вымушаны абмяжоўваць сваю законную дзейнасць і выказванне пазіцыі праз страх перад непрапарцыйным пакараннем.

Мэтанакіраваны выбар месцаў каля ўніверсітэтаў сведчыць пра спробу абмежаваць крытычнае мысленне і грамадскую актыўнасць студэнтаў. Замест развіцця навукі і свабоднай дыскусіі студэнцкае асяроддзе ператвараюць у прастору татальнага кантролю і страху перад крымінальным пераследам.

Алег Рашчынскі