Шэраг твораў Вольгі Якубоўскай цяпер знаходзіцца у прыватных калекцыях – у тым ліку малюнкі, якія яна адрасна прысвячала тым ці іншым асобам. Гледачы маглі пазнаёміцца з творчасцю мастачкі падчас выстаў, якія прайшлі ў замежжы. Цяпер «Коцікі свабоды» - гэта не толькі малюнкі: выявы кацянят з бел-чырвона-белай сімволікай з'явіліся не календарах, цішотках, шоперах, значках, шкарпэтках, цукерках... Увесь гэты мерч і быў рэкламаваны на старонцы ў Instagram, якую цяпер прызналі экстрэмісцкай. Стваральнікі старонкі папярэджваюць сваіх падпісчыкаў пра тое, што цяпер у Беларусі іх можа чакаць адміністрацыйны пераслед. За любоў да белых коцікаў.
Лізавета Марчынская