Друкаваць гэтую старонку
Серада, 16 Красавік 2025

У Талачыне прыдумалі новы ідэалагічны праект. Праўда, не зусім новы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Назвалі яго РИНГ (“Реальность. История. Народ. Государство”). Як вынікае з апісання на сайце мясцовай раённай газеты, нічога прынцыпова новага або адметнага удзельнікаў не чакае. На працягу года будуць праходзіць усе тыя ж “дыялогавыя пляцоўкі”, якія больш нагадваюць сходы часоў савецкага застою: перад прысутнымі выступаюць начальнікі або праўладныя чыноўнікі, а для арганізацыі “дыялогу” пытанні размяркоўваюцца загадзя.

”Компетентные специалисты и лидеры мнений обсудят с жителями региона актуальные вопросы социально-экономического развития страны, значимые события в жизни общества”, -- піша   газета “Наша Талачыншчына”.

Першая дыялогавая пляцоўка пад назвай “Духоўнасць. Традыцыі.Памяць” прайшла ў Талачыне 16 красавіка. У якасці ”компетентных специалистов и лидеров мнений” былі запрошаны намесніца старшыні райвыканкама Алена Бомберава, праваслаўны святар Аляксандр Лазука і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў, які гэтымі днямі “гастралюе” па рэгіёне.

Паколькі ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі  не запрашалі, напрошваецца выснова, што іх сабралі па разнарадцы з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.

Пётр Яўхімаў