Друкаваць гэтую старонку
Субота, 03 Май 2025

Віцебскую ініцыятыву “Народный депутат” прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле рашэння КДБ ад 21 красавіка яе ўключылі ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС. Там указаны і прозвішчы "экстрэмістаў", двое з іх "уганараваны" гэтым статусам ужо двойчы.

У якасці ўдзельнікаў "экстрэмісцкага фармавання" названы Аляксандр Кавалёў, Дзмітрый Карняенка, Аляксандр Корнышаў і Кацярына Марэцкая. Прычым Дзмітрый Карняенка і Аляксандр Корнышаў трапілі ў “пералік экстрэмістаў” ужо другі раз - раней іх прызнавалі ўдзельнікамі іншых “экстрэмісцкіх фармаванняў”.

Дзмітрый Карняенка  раней быў узгаданы ў "экстрэмісцкім" пераліку на сайце МУС як удзельнік "фармавання" "Хрысціянская візія", Аляксандр Корнышаў - як удзельнік "экстрэмісцкай" кааліцыі "Еўрапейскі выбар". Апрача гэтага, Аляксандр Корнышаў з'яўляецца рэдактарам анлайн-выдання "Витебский курьер news", а Дзмітрый Карняенка - вядомы гарадскі актывіст, які змагаецца з камунальнымі праблемамі. 

На сайце МУС пералічаны і некалькі інтэрнэт-рэсурсаў ініцыятывы: сайт, Telegram-канал, акаўнты в TikTok, Instagram і YouTube, праз якія нібыта здзяйсняецца "экстрэмісцкая дзейнасць".

Ініцыятыва "Народный депутат" займаецца аналізам дзейнасці дэпутатаў і чыноўнікаў - наколькі дбацна яны выконваюць свае працоўныя абавязкі і абяцанні, дадзеныя выбаршчыкам.

Марыя Пятрэнка