Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 10 Сакавік 2026

Шаркаўшчынская міліцыя пачала праверку сельскагаспадарчых арганізацый да пасяўной

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Прафілактыка крадзяжоў і забеспячэнне захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на аб'ектах аграпрамысловага комплексу - адна з асноўных задач органаў унутраных спраў у час вясенне-палявых работ. Такім чынам працаўнікі кантрольных службаў паказваюць свой давер да работнікаў сельскай гаспадаркі.

Як паведамляе сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы”, з 9 сакавіка  супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Шаркаўшчынскага райвыканкама пачалі праводзіць маніторынгі выхаду на лінію тэхнікі і наяўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі паводле спісаў.

 У рабочую групу, якая кантралюе стан і гатоўнасць да работ сельгастэхнікі, уваходзіць супрацоўнік падраздзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, аховы правапарадку і прафілактыкі і ДАІ. Таксама прыцягваюцца спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама.

 Супрацоўнік БЭЗ выяўляе і спыняе злачынствы эканамічнай накіраванасці, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем веснавых палявых работ, у тым ліку з крадзяжамі гаруча-змазачных матэрыялаў, пасяўнога фонду, запчастак. Таксама звярае наяўнасць тэхнікі ў адпаведнасці з дадзенымі бухгалтарскага ўліку, устанаўлівае прычыны яе працяглага рамонту і разукамплектавання.

 Супрацоўнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі зважае на арганізацыю вартаўнічай аховы, неабходнага асвятлення, стан замыкалых прылад.

 Дзяржаўтаінспекцыя вывучае парадак правядзення перадрэйсавага кантролю за станам вадзіцеляў (ці знаходзяцца яны ў стане ап'янення), а таксама допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху.

 Мікола Арэшкаў

Фота: braslav.vitebsk-region.gov.by