Паводле інфармацыі на сайце МУС, 49-гадовы Віталь Галубоўскі быў асуджаны Віцебскім абласным судом паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 і зараз адбывае пакаранне.
40-гадовую віцяблянку Настассю Звераву асудзілі ў Віцебскім абласным судзе па тым самым артыкуле – такім чынам, абодвух прызналі вінаватымі па “Справе Гаюна”. Паводле нфармацыі ініцыятывы dissidentby, суд над жанчынай адбыўся 19 лістапада 2025 г., ёй прысуджана пакаранне ў выглядзе 3-х з паловай гадоў “хатняй хіміі”.
Таццяна Ларына