Супрацоўнікаў шакркаўшчынскай аграметэаралагічнай станцыі вывелі наводзіць парадак на тратуарах і прыбіраць пясок і смецце. Пра гэта нават напісала на сваім сайце раённая газета “Кліч Радзімы”.
Прыбіраць тратуары ў гарадскім пасёлку прымусілі і настаўнікаў сярэдняй школы №1. Невядома, праўда, рабілі гэта яны падчас урокаў ці ў непрацоўны ад школы, то бок вольны час.
Падобную практыку прымусовай працы прымяняюць не толькі ў Шаркаўшчыне, беларускія ўлады маскіруюць яе і пад выглядам так званых суботнікаў, пад час якіх людзі працуюць не толькі на добраўпарадкаванні мястэчак і гарадоў, але і пералічваюць частку свайго заробку на спецыяльныя рахункі райвыканкамаў. “Раённыя суботнікі” па ўсёй Беларусі прызначаны на гэтую суботу, 21 сакавіка.
Юзік Шаркоўскі