Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 16 Чэрвень 2026

“Дармаедаў” насамрэч у некалькі разоў менш, чым паказвае афіцыйная статыстыка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У прыватнасці, у Бешанковіцкім раёне, дзе на сесіі райсавета прагучалі паказальныя лічбы.
.     Закон аб «дармаедстве» ў Беларусі (Дэкрэт № 1) класіфікуе грамадзян як «не занятых у эканоміцы». Праваабарончыя арганізацыі, уключаючы ААН, разглядаюць гэты статус як парушэнне правоў чалавека праз прымусовы характар працы і абмежаванне доступу грамадзян да базавых сацыяльных паслуг. Фактычна грамадзян ставяць перад выбарам: працаваць там, дзе прапануе дзяржава, альбо падпасць пад эканамічныя санкцыі з яе боку.

Бешанковіцкая раённая камісія па садзеянні занятасці насельніцтва высветліла, што на тэрыторыя раёна зарэгістраваныя 1274 чалавекі, “не занятыя ў эканоміцы”. Але з іх 408 жывуць і працуюць у Расіі, яшчэ 332 чалавекі таксама выехалі за мяжу або іх рэальнае месца знаходжання не вядомае.

Такім чынам, больш як палова спісачнага складу – гэта людзі, якія рэальна не жывуць у Бешанковіцкім раёне. Але лічацца “абузай для грамадства”, паводле яшчэ савецкай тэрміналогіі.

Як у раёне плануюць змагацца з тымі, хто афіцыйна не працаўладкаваны ў Беларусі? Калі гэты тэрмін перавышае два гады, то ім пагражае кантроьны візіт: падатковая і іншыя службы будуць вызначаць маёмаснае становішча “дармаеда” – на што ён жыве, што купляе і гд.

З тымі ж, хто злоўжывае алкаголем і не хоча шукаць сабе працу свядома, будзе разбірацца міліцыя. У яе арсенале дзве галоўныя “выхаваўчыя” меры: прымусовая “добраахвотная” праца па прыбіранні тэрыторыі і так званы “прафілактычныя” гутаркі.

Аксана Зух