Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Ліпень 2026

У Полацку адкрылі-такі флагшток, якога не было ў праекце

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Усталяванне флагштока  на кальцавой развязцы заўважылі  самі палачане. І вельмі здзівіліся: пра рэканструкцыю гэтага аб’екта яны чулі і нават ведалі пра абмеркаванне двух прапанаваных варыянтаў. Але пра флагшток ні ў адным, ні ў другім не вялося. Але 3-га ліпеня аб'ект урачыста адкрылі. Ен аказаўся ніжэйшым за віцебскі флагшток і нават - за аршанскі.

Яшчэ ў траўні 2022 года Полацкі райвыканкам вырашыў мадэрнізаваць кальцавую развязку, у цэнтры якой першапачаткова знаходзіўся быявы танк  на бетонным пастаменце. Адмыслоўцы распрацавалі два варыянты, адзін з якіх прадугледжваў захаванне танка ў цэнтры пяціканцовай зоркі, падсвечанай пражэктарамі на аздобленым клумбамі пагорку. Другі варыянт – гэта праваслаўны крыж у цэнтры пагорка, а танк – на ускрайку.

Але цяпер дамінуючым аб’ектам стаў 53-метровы  флагшток з дзяржаўным сцягам 15 на 7,5 метраў, які ўрачыста адкрылі 3 ліпеня.  Для параўнання: флагшток, усталяваны ў Віцебску, мае вышыню 69 метраў, у Оршы – 58 метраў.

Што аб’ядноўвае ўсе 3 аб’екты, апрача ідэалагічнай скіраванасці, дык гэта грашовая таямніца: дагэтуль не вядома, колькі сродкаў пайшло на іх з дзяржаўнага бюджэту.  З тых лічбаў, што называліся ў афіцыйных крыніцах, можна меркаваць, што на аршанскі флагшток было выдаткавана не менш за 1,7 млн рублёў. Адпаведна, парадак лічбаў прыблізна такі самы і для Полацка, прычым сцвярджаецца, што асноўны фінансавы ўнёсак зрабілі мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі.

Міхась Хмара