Паводле сцэнара вучэнняў, сілавікі шукаюць невядомых з заплечнікамі, якія нібыта пакінулі нейкія прадметы на чыгуначных пуцях. Чыгунку і наваколле аглядаюць нарады з дапамогай беспілотнікаў. Таксама шукаюць два джыпы без апазнавальных знакаў: у адпаведнасці са сцэнаром, іх пасажыры маюць намер прарвацца праз дзяржаўную мяжу.
У вучэннях бяруць удзел мясцовыя спецназаўцы з атрадаў «Віцязь» і «Рысь». Таксама ў вучэннях задзейнічалі 7‑ю асобную спецыяльную міліцэйскую брыгаду, крымінальную міліцыю, ГУБАЗіК і Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі.
Вучэнні праводзяцца паводле распараджэння Лукашэнкі. Кіруе праверкай міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Алег Логвінаў