Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 21 Верасень 2026

Змяншэнне колькасці працаўнікоў, састарэлыя інвестыцыйныя праекты, правалы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Belarus Monitoring Center BELPOL  прадэманстраваў  ліст Віцебскага абласнога Дзяржкантроля, дзе пералічаны хібы рэалізацыі праграмы развіцця рэгіёнаў вобласці на 2026-1030гг. З пералічаных фактаў вынікае, што справаздачы кіраўніцтва Віцебшчыны пра поспехі ў эканоміцы і сельскай гаспадарцы “відавочныя” у такой самай ступені, як паказнік “сярэдняй тэмпературы па бальніцы”.

ДзяржСМІ спрабуюць паказаць рост і поспех у масштабах вобласці, тады як у асобных рэгіёнах назіраецца рэгрэс і спад. Да прыкладу, сёлета ў ліпені на адмысловым пасяджэнні аблвыканкама было заяўлена, што “ситуация по падежу крупного рогатого скота в Витебской области кардинально отличается в лучшую сторону по сравнению с прошлым годом”. Але КДК адзначае: “при этом в шести районах он вырос: в Толочинском — в 1,8 раза, в Россонском — в 1,2 раза”.

Сітуацыя ў жывёлагадоўлі, калі не разглядаць яе агулам, дэманструе правал у асобных рэгіёнах:

-- “Производство молока по области увеличилось на 0,6%, но в 12 районах снизилось. В Шарковщинском районе спад составил 16,5%, в Ушачском — 15,2%”.

-- 
“Удой на корову ниже областных 2996 кг за рассматриваемый период отмечен в 15 районах. В Россонском он составил 1633 кг — примерно на 45,5% ниже областного показателя”.

-- “Выращивание крупного рогатого скота сократилось в восьми районах. Поголовье КРС по области уменьшилось на 47,5 тыс. голов, или на 10%. В том числе молочное стадо сократилось на 13,1 тыс. голов, или на 8,1%. В Шумилинском районе численность молочных коров снизилась на 31,7%, в Миорском — на 23,6%, в Ушачском — на 22,6%, в Шарковщинском — на 21,6%”

КДК прааналізаваў і іншыя аспекты гаспадарчай дзейнасці. Паводле яго,
- вырасла колькасць стратных прадпрыемстваў -  с 90 до 132 — на 46,7%;
- знізілася колькосць працаўнікоў і ўзровень вытворчасці,
- пры гэтым вырас запас прадукцыі на складах;
- у інвестыцыйнай праграме развіцця рэгіёнаў шмат распачатых шматгод таму і “замарожаных”, і нават тых, якія ўжо страцілі актуальнасць.

Раім уважліва пачытаць гэты ліст Камітэта дзяржкантроля перш чым даваць веры ўсяму, што пачуеце з высокіх трыбун або прачытаеце ў дзяржСМІ.

Наталля Платонава