Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 24 Верасень 2026

Жыхару Сянна кіраўніцтва пагражала пакараннем за адмову выходзіць на суботнік

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пра гэты выпадак ён распавёў прававому інспектару абласной Федэрацыі прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі спорту і турызму падчас прыёму 24 верасня. Пытанне пра суботнікі – невыпадковае. Бо менавіта ў Сенненскім раёне суботнікі абвяшчаюць часцей, чым у іншых рэгіёнах вобласці.  

Прадстаўніца прафсаюзу дала вычарпальны адказ: суботнік – справа выключна добраахвотная, і кіраўнік не мае права абвясціць вымову ці накласці іншае дысцыпінарнае спагненне за адмову ўзяць удзел у суботніку. Пакараць работніка ён можа толькі за невыкананне або няякаснае выкананне сваіх працоўных абавязкаў. Адказ зразумелы і чаканы, але засталося яшчэ адно пытанне: ці будзе пакараны кіраўнік, які запалохвае падначаленых такімі пагрозамі?

Апошні раённы суботнік у Сенненскім раёне  правялі  зусім нядаўна, 10 верасня: “неабыякавых грамадзян” паслалі добраўпарадкаваць аграгарадок Янова, дзе неўзабаве будуць праводзіцца раённыя “Дажынкі”.

Да таго ў красавіку сенненцы бралі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку, у сакавіку – у раённым, і ўсё гэта – пад заклікі раённага кіраўніцтва “рабіць добрыя справы дзеля сваёй малай радзімы”, а па сутнасці – рабіць працу камунальных служб, якія не спраўляюцца са сваімі абавязкамі.

Петр Грышкавец