Стварэнне народнага апалчэння ў Беларусі пачалося ў 2022 годзе. Яно ствараецца нібыта дзеля абароны сваёй мясцовасці ў ваенны час, а таксма для забеспячэння правапарадку разам з міліцыяй. Паводле Міністэрства абароны, колькасць народнага апалчэння можа скласці 100-150 тыс. чалавек.
Скразная мілітарызацыя тоіць у сабе сур'ёзную шкоду для грамадства, паколькі атмасфера ваеннай пагрозы выкарыстоўваецца як апраўданне для далейшага здушэння грамадзянскіх правоў, уключаючы свабоду слова, сходаў і асацыяцый. У выніку правы і свабоды чалавека абясцэньваюцца, тады як любыя сілавыя ініцыятывы прапаганда выстаўляе як найвышэйшую праяву клопату аб насельніцтве.
Пры гэтым цалкам ігнаруецца той факт, што сапраўдны мір дасягаецца шляхам дыпламатыі і адкрытага дыялогу, а не праз фармаванне шматтысячных узброеных атрадаў з цывільных людзей.
На фота - "народныя апалчэнцы" з Бачэйкаўскага і Вульскага сельсаветаў.
Андрэй Мокры