Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 20 Сакавік 2026

У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі – ураджэнец Навалукомля Андрэй Вусік

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

30 студзеня 2026 ён быў асуджаны па “справе Гаюна” на тры гады “хіміі”, таксама суд Мінскі абласны суд пакараў яго вялікім штрафам. Пра пакаранне Андрэя Вусіка стала вядома з пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС. Андрэя Вусіка затрымалі ў чэрвені 2025 года ў Крупскім раёне.

На дадзены момант вядома пра 5 палітвязняў з Віцебскай вобласці, якія трапілі ў спісы на вызваленне 19 сакавіка 2026 года. Гэта
Мікалай Куляшоў, які быў дэпартаваны ў Літву,
і пяцёра тых, каму было дазволена застацца на радзіме:
Дзмітрый Шалак,
Вячаслаў Малышаў,
Андрэй Вусік,
Леанід Шпец

Праваабаронцы папярэджваюць, што пакуль далёка не ўсе людзі, чые прозвішчы знаходзяцца ў спісе на вызваленне, паспелі выйсці з-за кратаў і дабрацца дадому.

Павел Пятроўскі