Чацвер, 19 Сакавік 2026

У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі – навапалачанін Дзмітрый Шалак

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт.368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).  Прысуд – тры з паловай гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 200 базавых велічыняў (8 тысяч рублёў).

Судзіў Дзмітрыя Шалака суддзя Наваполацкага гарсуда Віталь Лапко.  

Паводле матэрыялаў справы,  з ліпеня 2021 па красавік 2022 гг. у розных Telegram-каналах  ён пакідаў абразлівыя каментары, якія ўтрымлівалі ненарматыўную лексіку, на адрас прадстаўнікоў улады. Таксама, «прытрымліваючыся ідэяў нецярпімасці да ўладаў», на некалькіх  інтэрнэт- рэсурсах размясціў абразлівая каментары на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Дзмітрый Шалак – жыхар Наваполацка, ён вядомы там музыка – бубнач гурта  Paranoia Dolls.

Віктар Любецкі