Яшчэ ў пачатку верасня мы паведамлялі, што 26-гадовага ўраджэнца Віцебска асудзілі да 5 год зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафа памерам 500 базавых велічынь.
Міхаіл Філіпенка - выпуснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта па спецыяльнасці «эканоміка». Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", пасля навучання больш за паўтара года мужчына адпрацаваў эканамістам у віцебскім санаторыі "Чыгуначнік", а вясной 2023 года перайшоў у IT-сферу, уладкаваўшыся ў кампанію Support Desk Technologies у Мінску, і паспяхова ўкараняў сістэмы на базе штучнага інтэлекту для верыфікацыі дакументаў і аптымізацыі апрацоўкі плацяжоў.
Ён быў затрыманы 19 студзеня 2026 году. 26 чэрвеня Мінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым паводле ч.2 арт 361-3 КК РБ - Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы.
Міхаіл Філіпенка адбывае тэрмін у магілёўскай ПК № 15.
Ларыса Крывашэева