Дарэчы ў намінацыі “Журналіст года – 2025” у якасці прэтэндэнта на ўзнагароду фігуруе імя і прозвішча яшчэ аднаго нашага земляка – ураджэнца Наваполацка Рамана Васюковіча ( медыя «Настоящее Время»).
Нацыянальная праваабарончая прэмія была заснаванная ў 2008 годзе. Цяпер завяршыўся першы этап Прэміі – вылучэнне намінантаў і складанне доўгага спісу. Наступным этапам будзе складанне шорт-ліста – паводле вынікаў галасавання сябраў Аргкамітэта. Пасля Аргкамітэт прапануе іншым праваабарончым арганізацыям прагаласаваць за намінантаў з шорт-ліста, каб вызначыць лаўрэатаў Прэміі.
Алег Куравец