Работы абяцаюць правесці «з даданнем новага матэрыяла». Што за матэрыял, у лісце за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Лапаціна не ўдакладняецца. На дадзены момант гэта так званая «гравійка», на якой практычна не засталося падсыпкі. Затое маюцца вялікія выбоіны, што парушае стандарты падтрымання дарог.
Аўтары петыцыі падкрэслівалі, што неаднаразова на працягу 2024 года падавалі заяўкі дзеля ліквідацыі недахопаў, але яны ігнараваліся камунальнымі службамі. Урэшце райвыканкам арганізаваў праверку, і адказныя службы прыйшлі да высновы, што рамонт дарогі сапраўды неабходны. Але ў бягучым годзе мясцовыя жыхары яго так і не дачакаліся, таму ўсе надзеі – на наступны.
Вадзім Пятроў