Друкаваць гэтую старонку
Серада, 23 Красавік 2025

У Доброўне - крызіс сістэмы школьнай адукацыі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Але мясцовыя ўлады ўсё адно знаходзяць, чым пахваліцца: патрыятычным выхаваннем і асвойваннем дзяржаўных сродкаў, прызначаных на развіцце адукацыйных стандартаў. Зрэшты, аддачы ад гэтых сродкаў ужо некалькі год няма: за апошнія тры гады ніхто са школьнікаў Дубровеншчыны не стаў пераможцам у рэспубліканскіх прадметных алімпіядах. І нават сярэдні бал на цэнтралізаваных іспытах у леташніх выпускнікоў - усяго толькі 59, і гэта значна ніжэй за сярэдні бал па вобласці (63,8). 

Колькасць навучэнцаў у школах Дубровенскага раёна імкліва зніжаецца - іх сёлета на 44 чалавекі меней, чым ў мінулым навучальным годзе. Гэтая тэндэнцыя выглядае непераадольнай: у раёне ўжо закрылі больш за 10 школ. Іх засталося ўсяго 7, прычым дзве з іх - у райцэнтры. З астатніх 5-ці вясковых школ дзве базавыя і тры сярэднія. Кіраўніцтва раёна лічыць мэтазгодным закрыццё яшчэ мінімум адной школы.

Толькі каля 60% выпускнікоў Дубровенскіх школ паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вывучэнне прадметаў на падвышаным узроўні арганізавана толькі ў трох школах раёна для 75 вучняў, профільнае навучанне - для 92 школьнікаў, класы прафесійнай накіраванасці наведваюць 56 школьнікаў  ( усяго іх 1250).

Затое вялікая ўвага надаецца калі не навучанню, дык ідэалагічнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў. На Дубровеншчыне існуе клас вайскова-патрытычнай накіраванасці і вайскова-патрыятычны клуб. “В районе в рамках реализации Государственной программы проводятся многочисленные мероприятия, направленные на героико-патриотическое и духовно-нравственное воспитание, пропаганду здорового образа жизни, чтобы сформировать у молодежи активную гражданскую позицию, гордость за прошлое и настоящее страны. В этом свою роль должны сыграть активисты ОО «БРСМ», Молодежный совет при районном Совете депутатов. Это и более активное участие в волонтерском движении, и реализация молодежных инициатив, и вовлечение в правоохранительное движение и другие районные мероприятия различной направленности”, -- гаварылася на адмысловай сесіі райсавета, прысвечанай адукацыі і моладзевай палітыцы.

Аксана Дзячэнка