Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 06 Чэрвень 2025

У “экстрэмісцкі пералік” на сайце МУС уключылі жонку глыбоцкага палітвязня

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У абноўленым пераліку  асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце  МУС, з’явілася імя і прозвішча   Алены Міхайлаўны Шарабайкі. 48-гадоввая жанчына асуджана паводле ч.1 арт.342 КК Рб - за ўдзел у пратэстах 2020 году. Падобна, што яна адбывае прысуджаную ёй “хатнюю хімію”: у “экстрэмісцкім пераліку” пазначана “ судзімасць не пагашана”.

Алена Міхайлаўна Шарабайка —  жонка палітвязня Аляксандра Шарабайкі, бодзібілдара з Глыбокага, асуджанага да 6 гадоў пазбаўлення волі. Ен прызнаны вінаватым і асуджаны па трох артыкулах Крымінальнага Кодэкса:

арт. 369  — Абраза прадстаўніка ўлады;

арт. 368  — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

арт. 361-1 — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім.

Яго жонка Алена  асуджана за ўдзел у мірным шэсці, які  цэлы шэраг жыхароў  Глыбокага.  Увосень мінулага года ў райцэнтры адбыўся міліцэйскі хапун, падчас сілавікі затрымалі не менш як 20 чалавек. Частку з іх асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, супраць іншых распачалі крымінальныя справы за "арганізацыі і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".  Падчас праверкі тэлефонаў і кампутараў затрыманых міліцыянты вызначылі па фотаздымках і некалькі іншых  удзельнікаў грамадскіх пратэстаў, якія разгарнуліся па ўсёй Беларусі пасля пазамінулых прэзідэнцкіх выбараў.

Сёння вядома, што за ўдзел у пратэстным шэсці ў Глыбокім асуджаны мінімум 32 чалавекі. Дарэчы, сярод іх - цёзка Алены Міхайлаўны Шарабайкі - таксама глыбачанка, 45-гадовая Алена Георгіеўна Шарабайка. Яе імя і прзвішча ўключылі   ў “экстрэмісцкі пералік” на сайце МУС 8 траўня.

Максім Лагойскі