Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 06 Чэрвень 2025

У абноўленым спісе "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", - 12 жыхараў Віцебшчыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У іх ліку - 10 жыхароў Глыбокага і Глыбоччыны, асуджаных за пратэсты  2020 году паводле ч.1 арт. 342 КК РБ. А таксама  аршанка Наталля Говарава, якая адбывае пакаранне па ч.1 арт. 368 КК  РБ - абраза Аляксандра Лукашэнкі і арт.369 КК РБ - абраза прадстаўніка ўлады. І жыхар Браслава Сяргей Мядзведзеў, асуджаны за данаты па арт. 361-2 КК РБ.

Справу 45-гадовай Наталлі Говаравай  у сакавіку  гэтага года пачаў разбіраць суд Аршанскага раёна і г. Оршы. Суддзя Юлія Вяршыніна асудзіла жанчыну, але тая вырашыла абскардзіць прысуд. Падрабязнасці яе крымінальнай справы не вядомыя, толькі на сайце МУС пазначана, што Наталля Говарава ўжо адбывае пакаранне.  

Астатнія 11 жыхароў Віцебшчыны з абноўленага 6 чэрвеня  “экстрэмісцкага” пераліку  асуджаны да хатняй хіміі.  10 з і х - з Глыбокага або Глыбоцкага раёна, прычым чацвёра - гэта дзве сямейныя пары:

Віктар Барыла,

Аксана Барыла,

Вадзім Гінько,

Таццяна Гінько,

Алена Шарабайка (жонка палітвязня Аляксандра Шарабайкі) ,

Васіль Новік,

Валер Шчаціна,

Віталь Ліпаўка,

Віталь  Жыла,

Дзмітрый Квач.

Падобна, усе яны трапілі пад увагу міліцыя пасля “хапуну”, які сілавікі зладзілі на Глыбоччыне ўвосень мінулага году. Тады затрымалі не менш як 20 чалавек. Частку з іх асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, супраць іншых распачалі крымінальныя справы за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".  

Падчас праверкі тэлефонаў і кампутараў затрыманых міліцыянты вызначылі па фотаздымках і некалькі іншых  удзельнікаў грамадскіх пратэстаў, якія разгарнуліся па ўсёй Беларусі пасля пазамінулых прэзідэнцкіх выбараў.

Сёння вядома, што за ўдзел у мірных пратэстах ў Глыбокім сёлета  асуджаны мінімум 32 чалавекі.

Міраслаў Шчыгельскі