Месца пад храм, які збіраюцца ўзвесці на ўзор Полацкай Сафіі , якой яна была з 11-м стагоддзі, ужо “засталбілі”. Прадстаўніцтва праваслаўнай царквы ўсталявала там адпаведны знак з крыжам. Апошнімі днямі вакол яго назіраецца ажыўленне - на вызначанай пляцоўцы працуе тэхніка.
Як сцвярджаецца на адмысловым сайце https://sfsvit.com/ , прысвечаным будаўніцтву Сафійскага сабора, яго збіраюцца ўзводзіць без прыцягнення бюджэтных сродкаў. Агульны кошт будаўніцтва - на 1 кастрычніка 2022 года - складае 5,5 мільёнаў долараў ЗША. Ці ёсць спонсар у гэтага будаўніцтва, не паведамляецца. Але праз сайт прапануюць рабіць ахвараванні. З якой наяўнай сумай пачалі працы, таксама не вядома.
Артур Берань