Паводле ягоных тлумачэнняў, згаданая выява азначае “непадпарадкаванне адміністрацыі”. Татуіроўка не аднойчы трапляла на відэа у TikTok- канале, які вёў жыхар Бешанковічаў. Дарэчы, яна не адзіная: мужчына не аднойчы адбываў паканні, звязаныя з пазбаўленнем волі: яго судзілі за крадзяжы, рабаўніцтва, угон транспартнага срода, парушэнні рэжыму прэвентыўнага нагляду...
На працягу года за татуіроўку са свастыкай мужчыну двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 і 2 арт.19.10 КаАП. Але ен нічога не зрабіў, каб знішчыць малюнак. Таму была распачатая крымінальная справа паводле арт.343 КК РБ.
Цяпер ён знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА - да суду яго трымаюць пад вартай.
Дзяніс Малінін