Адкрыццё зрабілі ўрачыстым, на ім прысутнічаў начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алег Маткін. Ён пахваліў якасць прадукцыі пенітэнцыярнай сістэмы, выкзаўшы надзею, што тавары, вырабленыя рукамі вязняў, будуць запатрабаванымі і ў віцяблян, і ў гасцей абласнога цэнтра. Гарадское кіраўніцтва выкзалася пра тое, што гэта тавары “па даступных коштах”.
Але гэты пасаж толькі раззлаваў чытачоў гарадскіх паблікаў, якія пакінулі наступныя каментары:
”Это доступные цены? Вы шутите?”
”Спасибо, я посмотрел. Не нужен такой магазин . В котором цены как заработная плата за 1 месяц. Не ну если не кушать можно и что-то купить”
”Интересно, а заключеннве свой процент получат??? Хоть в каком эквиваленте или денежном или срочном…”
Былі каментары і пра “рабский труд” зняволеных: шмат людзей разумее, наколькі нялюдскія ўмовы ўтрымання зняволеных у беларускіх калоніях. Асабліва калі гэта палітычныя вязні.
Марыя Паўлоўская