Інтэрнэт-рэсурс vitebsk_info заўважыў, што на ўкладцы “Кіраўніцтва” указаны толькі пасады з нумарамі тэлефонаў. І схематычныя карцінкі, якія ўказваюць, жанчына гэта ці мужчына. Хто за імі хаваецца - не зразумела.
Аднак памкненне стварыць сакрэтнасць стваральнікі сайта да канца не ўвасобілі. Да прыкладу, на ўкладцы “Кантактная інфармацыя” пазначаны дадзеныя дырэктара прадпрыемства. Але толькі ягоныя. Астатнія прадстаўнікі адміністрацыі “безыменныя”.
Але ж ад спакусы праславіцца на сайце не ўтрымаліся, і таксама раскрылі “таямніцу”: у раздзеле “Навіны” па-ранейшаму захаваны артыкул, дзе расказваецца, што дырэктар прадпрыемства сёлета быў абвешчаны пераможцам бізнес-конкурса «Человек Дела» у намінацыі «За весомый вклад в развитие внешнеэкономических связей Беларуси в промышленной сфере». Есць там і фотаздымак з партрэтам.
Сяргей Балотчанка