Друкаваць гэтую старонку
Серада, 17 Верасень 2025

Жыхарка Верхнядзвінскага раёна вяла трансляцыі ў TikTok. Падчас іх прыніжала свайго сына

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Падчас маніторынгу сеткі Інтэрнэт пракуратура Верхнядзвінскага раёна, мабыць, шукала “экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю”. Але знайшла іншае. 35-гадовая жанчына, праводзячы прамыя трансляцыі, выказвала нецэнзурныя абразы на адрас свайго сямігадовага сына і пагражала яму фізічнымі пакараннямі. Усё гэта - нападпітку.

Пракуратура распачала праверку - пакуль жанчыну ніякім чынам не пакаралі, хаця нецэнзуршчына гучала публічна.  Высветлілася, што сям’я лічыцца нармальнай, нідзе ніколі не былі зафіксаваныя факты, каб хлопчыка прызнавалі і сацыяльна-небяспечным становішчы. Але цяпер будзе менавіта так: пракурор Верхнядзвінскага раёна вынес прадпісанне ў адрас раённых органаў апекі, тыя правялі  расследаванне інцыдэнта, і дзіця папставяць на ўлік, бо знайшліся прыкметы яго сацыяльна-небяспечнага становішча ў сям’і.

Барыс Абух