Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Кастрычнік 2025

У спіс асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", уключылі сямейную пару з Глыбокага.

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У абноўлены  "экстрэмісцкі спіс" на сайце МУС уключаны імены і прозвішчы Юліі Леановіч і Дзмітрыя Леановіча. Абодва 1989 года нараджэння, абодва асуджаны паводле ч.1 арт.342 КК РБ судом Глыбоцкага раёна.

Паводле інфармацыі на сайце ведамства,  у Дзмітрыя - "судзімасць не пагашана", у Юліі - "вызвалена ад адказнасці у сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення". Верагодна, суд на Дзмітрыем адбыўся раней, і яго асудзілі “да хатняй хіміі”. А  над Юліяй, падобна, суд адбыўся пазней – і на той момант скончыўся тэрмін для прыцягнення да адказнасці па крымінальным артыкуле 342 ( арганізазацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).

Па гэтым артыкуле цягам гэтага года судзяць жыхароў Глыбоччыны, затрыманых падчас леташняга міліцэйскага “хапуна”, і ішых гараджан, якіх звінавацілі за ўдзел у мірным пратэстным маршы ў 2020-м. Колькасць асуджаных па гэтым артыкуле жыхароў Глыбокага – ужо 46 чалавек.

Павел Міхневіч