Рашэнне лічыць гэты інтэрнэт-рэсурс "экстрэмісцкім" прыняў 31 кастрычніка суд Полацкага раёна і г. Полацка.
Старонка "vitebsk.news" мае 36 тысяч падпісчыкаў. Гэта сведчыць пра папулярнасць рэсурса, а найперш - пра запатрабаванасць навін крытычнага зместу ў сённяшніх умовах - калі дзяржаўныя СМІ свядома замоўчваюць негатыўныя з'явы, ствараючы ілюзію росквіту і дабрабыту. Да прыкладу, TikTok-канал праўладнага блогера, якога "прасоўвае мясцовае кіраўніцтва, мае ўсяго 13, 5 тысяч падпісчыкаў. А аднайменны Youtube-канал «Vitebsk LIVE», створаны дзеля рэтрансляцый гутарак з кіраўнікамі розных дзяржаўных структур і арганізацый - усяго 1,18 тысяч падпісчыкаў. Якраз там, спрабуючы заінтрыгаваць аўдыторыю, нядаўна выклалі відэаролік, які кампраметуе віцебскіх дэпутатаў.
Алег Саланінка