Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 06 Лістапад 2025

«Застаўся адзін дзень”. Аршанскую стэлу рыхтавалі ад адкрыцця спешным парадкам

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Цяпер гараджане шкадуюць будаўнікоў, якім даводзілася працаваць у аўральным парадку. І выказваюць меркаванні, што ўся наспех зробленая “прыгажосць” будзе не надта трывалай. І канешне, разважаюць, наколькі неабходны гораду яшчэ адзін “ідэалагічны” аб’ект інфраструктуры .

У сацсетках “Аршанскай газеты” выйшаў відэаролік “Уже завтра в Орше открытие сквера Трудовой Славы”. Там відаць, што за суткі да адкрыцця, прымеркаванага да 7 лістапада, выкананы далёка не ўсе будаўнічыя і мантажныя працы: работнікі яшчэ даводзяць да ладу стэлу “Орша – горад працоўнай славы”, падключаюць электрычнасць, працягваюць укладаць плітку і бардзюры, спешна торкаюць у гліну кветкі. І гэтае памкненне паспець у апошнюю хвіліну падаецца як працоўны подзвіг.

Інтэрнэт- карыстальнікі практычна адразу адрэагавалі: “А уже после завтра снова становится на ремонт. Потому что летим к определённой дате, лепим, тяп-ляп”.

Пытанні выклікала і тое, што пляцоўка, названая “скверам”, не мае ніводнага дрэва – прастора спрэс забрукавана пліткай. Хаця раней гэтае месца сапраўды было “зялёным куточкам”, згадваюць людзі: “Уничтожили сквер, под домом, чтобы бетон поставить, да уж...” Хіба што адведзена месца пад клумбы, але позняй восенню ацаніць іх “прыгажосць” не выпадае – там толькі голая зямля.

Але абсалютная большасць каментароў прысвечана тэме “Лепей бы нешта патрэбнае зрабілі”:

Лучше б старались дороги сделать где нужно,листву убрать и сады сделать как нужно

Зайдите в любой двор в городе-везде стаи бездомных кошек с больными котятами! Бродячие собаки бегают по всему городу! Убогие детские площадки, мусорные баки около школ и детских садов, убитые дороги и тротуары во дворах!

"Вот я не понимаю этого, в города столько детей разного возраста, везде кричат о проблеме телефона, что подростков и младших детей нужно отвлекать, но в нашей прекрасной Орше это сделать невозможно, все детские игровые младшего возраста закрылись, детский парк просто погулять по тропинкам, одна горка более менее интересная, ни одной многофункциональной площадки нету!, у нас городом бездетные управляют?"

"А покажите детскую площадку, если это можно назвать так, по Социалистической 2А. Дом был сдан в 90х, а площадки как не было, так и нет, хотя там детей как в муровейнике, и ни кому нет дела. Может вы осветите эту проблему?"

"Благоустройство это хорошо. но постройте тротуары для безопасности пешеходов!"

"Когда парк детский будет нормальный????"

Тэма Парка працоўнай славы і стэлы ў ім абмяркоўвалася ў горадзе з вясны гэтага году. Гэта ўжо другі ідэалагічны аб’ект, які сёлета адчыняецца “для блага аршанцаў”. Першым стала плошча дзяржаўных сімвалаў, на якую выдаткавана больш за 2 мільёны рублёў. Увогуле ж уганараванне Оршы званнем  “Горад працоўнай славы 1941-1945” само па сабе сумнеўнае для тых, хто ведае гісторыю рэгіёна.  Званне з’явілася ў межах адмысловага праекта  СНД, ім уганароўваюць гарады, якія ў часы Вялікай Айчыннай вайны працавалі для фронту. З Оршай тут не зусім зразумела: горад пераважную частку гэтага часу знаходзіўся пад акупацыяй, і ніякую прадукцыю “для фронту” вырабляць не мог. Тым больш, што найбуйнейшыя прадпрыемствы былі вывезены ў эвакуацыю.

Петр Лошва