Да прыкладу, на адным з будынкаў - зачыненая ў сярэдзіне 2010-х школа, дабротны трохпавярховы будынак 1999 году пабудовы, які безвынікова спрабуюць прадаць. Апошні раз – за 45 569,91 руб. Ахвотных яе набыць не знайшлося. Дарэчы, у агракарадку прадаецца і былая кацельня – усяго за 42 рублі, за адну базавую велічыню.
Яшчэ на адным здымку – мясцовы ФАП, адзіны адміністрацыйны будынак. Ен дагледжаны, нават з чырвона-зялёным сцягам каля весніц. На наступным здымку – асартымент лекаў, якія тут прапануюць на продаж. Усяго пару дзясяткаў каробачак, усё айчыннай вытворчасці, на самым пачэсным месцы – таблеткі валяр’янкі.
Адразу на некалькіх здымках - помнік загінулым аднасяльчанам. Ен свежапаварбаваны, але асобныя элементы патрэскаліся, скрозь брукоўку прабіваецца пустазелле, на кветніках – сухое бадылле, давяршае кампазіцыю стары выцвілы вянок. На добраўпарадваканне, падобна, бракуе і сіл, і сродкаў.
Статус аграгародка – адзінае, што ўдалося захаваць Заполлю, якое некаль было цэнтрам Запольскага сельсавета. Яго ліквідавалі ў 2004-м, і цяпер аграгарадок, па сутнасці, звычайная "неперспектыўная веска". Толькі ў дзяржаўным СМІ пра такое не пішуць. Але фотаздымкі паказваюць праўду, якую не схаваць нават пры вялікім жаданні прадэманстраваць багацце і дабрабыт.
Уладзімір Сіняўскі