“Рашэнне фасадаў заснавана на традыцыйных прыемах архітэктуры культавых будынкаў”, - гаворыцца ў апісанні праекта . Гэта будзе аднапавярховае збудаванне з адзінай унутранай прасторай “для перыядычнага выкарыстання ў дні асобных царкоўных дат”. Капліцу збудуюць з цэглы з выкарыстаннем бетонных апор, уверсе – маналітны жалезабетонны купал.
Дарэчы, пра цэглу для будынка, які прэзентуецца мясцовым жыхарам як “адноўлены”. Ахвотным прапануюць далучыцца да традыцыйнага збору сродкаў на будаўніцтва праз набыццё “імянной цагліны”. Ахвярадаўцаў запрашаюць звярнуцца ў мясцовую Троіцкую царкву каб занатаваць іхныя імёны на цаглінах для наступнага будаўніцтва. Дарэчы, прапануецца набыць “імянную цагліну” не толькі для сябе, але і для блізкіх – пра ўнёсак будзе выдавацца памятнае пасведчанне, і, маўляў, гэта можа стаць “сімвалічным падарункам да дня народзінаў, імянін, хрышчэння ці вянчання”.
Ніна Пісарава