У 2025 годзе на Віцебшчыне былі зафіксаваныя наступныя лічбы: агульная колькасць жанчын - 580,5 тыс. Жанчын ( 54,2% ад агульнай колькасці насельніцтва), з іх 465,3 тыс. – жыхаркі гарадоў, і толькі 115,2 тыс. Жывуць у сельскай мясцовасці.
Сярэдні ўзрост жыхаркі рэгіёна – далёка не малады, 46,2 года. Яно і зразумела: 35,2 % ад агульнай колькасці жынчын ужо дасягнулі пенсійнага ўзросту. Тады як колькасць дзяўчат да 16 год складае ўсяго13,9%.
Сярэдні ўзрост жанчын, якія ў 2025 годзе ўпершыню ўзялі шлюб – 26,9 гадоў. 58% жанчын, якія знаходзяцца ў працаздольным узросце і працуюць, маюць 1 дзіця, 29% - дваіх, усяго 9% - траіх і больш.
Статыстыка, якую прыводзіць віцебская гарадская газета “Віцьбічы”, сведчыць і пра адукацыйны крызіс. 37,9% жыхарак вобласці маюць вышэйшую адукацыю, больш за 15% не маюць ніякай адукацыі, апрача сярэдняй школы.
Паўліна Сухарава