Друкаваць гэтую старонку
Серада, 25 Сакавік 2026

Сёння беларусы адзначаюць свята — Дзень Волі.

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

25 сакавіка 1918 года  была прынятая Трэцяя Устаўная грамата БНР, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У Віцебску Дзень Волі асабліва шырока пачалі адзначаць  з пачатку  1990-х, хаця афіцыйна рабіць гэта не дазвалялася. Дазволу ініцыятары не атрымалі нават у 2018-м, калі 100-годдзе БНР шырока адзначалася ў Мінску. Тады віцябляне прыдумалі адмысловы фармат святкавання. 

25 сакавіка яны ішлі ўскладаць кветкі ў знакавых мясцінах горада– да помніка князю Альгерду, да мемарыяльнай дошкі Васілю Быкаву, да помніка Уладзіміру Караткевічу.  І ўсё адно міліцыя практычна штогод затрымлівала людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, іх каралі арыштамі і штрафамі. Былі, вядома, і асобныя акцыі, удзельнікаў якіх таксама жорстка пераследвалі.  
 
У нашым архіве ёсць шмат фотаздымкаў са святкаванняў угодкаў БНР  у Віцебску. Але лічам за лепшае іх не дэманстраваць, каб не нашкодзіць нашым землякам, якія застаюцца ў Беларусі. Таму выбралі той, якія найбольш ярка перадае настрой гэтага свята.

З Днём Волі, Віцебск!